Вясной гэтага года ў экспазіцыі берлінскага музея-Карлхост з’явілася цікавая калекцыя фотаздымкаў 1941 года. Важная гэтая калекцыя для нас таму, што гэта пераважна фотаздымкі зробленыя вакол Оршы і Горак. Учора мы ўжо пачалі публікаваць іх і працягнем гэта рабіць кожны дзень.
А сёння распавядзем адкуль узяліся гэтыя фотаздымкі. Як гаворыць старонка музея ў інтэрнэце, фотаздымкі былі схаваныя ў драўлянай каробачцы, якую 1 лістапада 1943 года ад сваго падраздзялення атрымаў атрымаў на дезнь народзінаў доктар Оттэмэйр. Каробачка мела ручны роспіс крышкі з яўна беларускімі пейзажамі. На ёй выйўлены наезднік на кані ,які стаіць на беразе рака. Па меркаванні супрацоўнікаў музея, гэта можа быць Днепр і краявіды Оршы. На рацэ ёсць човен, а на другім беразе ракі праваслаўная царква.
Знутры крышкі напісана на нямецкай мове, ад каго гэты падарунак і каму. Таксама напісана, што падарунак зроблены ў лагеры (відавочна маецца на ўвазе, што ў вайсковым лагеры) ў Оршы на Дняпры. Назва нашага горада пры гэтым падаецца кірылічнымі літарамі. Праўда дата падарунка, якая напісана ўнутры каробкі адрозніваецца ад даты, якую падае ў анатацыі да артэфакту сам музей (паводле музея падарунак зроблены 1 лістапада, паводле надпісу 2 лістапада 1941 года).
Але найбольш цікавыя экспанаты аказаліся ўнутры каробкі. Тут было схавана тры прыватных лісты і калекцыя паштовак ды фотаздымкаў, якія мы цяпер будзем публікаваць.