Сёняшні будынак Іллінскай царквы пабудаваны ў
4 фотаздымкі мы знайшлі ў калекцыі музея, апублікаванай ў сеціве. Па-першае, вайсковая пераправа праз Днепр зусім блізка да царквы.
Па другое цікава выглядае задняпроўскі раён — ён вельмі мала забудаваны ў параўнанні з сёняшнім часам. На першым фотаздымку за царквой бачны нейкі высокі каменны будынак, што за ён мы не змаглі апазнаць. Па архітэктуры ён нагадвае царкву Куцеенскага манастыра, але манастыр геаграфічна мусіць быць у іншым месцы. Магчыма гэта нейкі будынак жаночага Куцеенскага манастыра, які быў на месцы сёняшняй школы № 20.