21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Каштоўнейшы фотаздымак. Фота

17.10.2021 07:16

5467 праглядаў, 2 каментара

Ці не ўпершыню пасля знішчэння мы можам пабачыць фасад трынітарскага касцёлу

Манаскі ордэн трынітарыяў - даволі рэдкі ордэн не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету. А ў Оршы быў манастыр гэтага ордэну. Ад яго захаваліся толькі ўспаміны і будынак у якім сёння знаходзіцца архіў і ЗАГС - гэта і быў будынак манастыра. А побач з будынкам манастыра знаходзіўся і касцёл Уваскрасення Хрыстова. Пасля чарговага паўстання супраць Расейскай імперыі, трынітарскі манастыр з касёлам былі зачыненыя і перададзеныя праваслаўным. Пасля рэвалюцыі культавага будынка пазбавіліся і праваслаўныя, а касцёл быў перададзены ДАСААФ для заняткаў парашутным спортам. З таго што засталося ад купала храма скокалі з парашута. Ужо з таго часу засталося вельмі мала фотаздымкаў і мы не ведаем як дакладна выглядаў касцёл. У розных калекцыях можна было знайсці фотаздымкі скачкоз фотаздымкаў дзе былі бачныя рэшткі купала, асобныя парэшткі унутраных інтэр'ераў.

У калекцыі Нямецка-расейскага музея - фотаздымкі гэтай калекцыі мы цяпер па трохі публікуем на нашым сайце - знойдзены фотаздымак культавага будынка, які некалькі краязнаўцаў вызначылі як менавіта касцёл трынітарыяў. Калі гэта так, то гэта, здаецца, першы фотаздымак гэтага касцёлу з фасаду. Толькі фасад ужо крыху карэктаваны. Так, уверсе на фасадзе выкладзены надпіс "1935". Напэўна гэта год калі будынак пераабсталявалі пад патрэбы парашутыстаў. Камуністы такое рабілі, калі са зменай функцыі кульатавага будынку ў яго на фасадзе выкладалі менавіта гэты год. Можна ўзгадаць дамініканскі манастыр у Смалянах дзе выкладзеная дата стварэння трактарнай станцыі ў гэтым будынку. Перад касцёлам стаіць скульптура з адбітай галавой, магчыма, што гэта Ленін ці нехта яшчэ з камуністычных дзячаў. Затое будынак манастыра справа бачны па сценах - па ім і можна апазнаць, што за касцёл сфатаграфаваны. Бачна, што ў 1941 годзе манастыр быў пашкоджаны пажарам і застаўся без даху. Але ж самі сцены захаваліся і пасля вайны. А перад Дажынкамі былі адрэстаўраваныя ў сёняшнім выглядзе, хаця фрэскі, якія былі выяўленыя пад час рэстаўрацыі былі замазаныя.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Каштоўнейшы фотаздымак. Фота

Ці не ўпершыню пасля знішчэння мы можам пабачыць фасад трынітарскага касцёлу

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение