У сеціве вялікі рэзананс выклікалі фотаздымкі Нямецкага-рускага музея. Асабліва цікава назіраць за абмеркаваннем апублікаванага намі Трынітарскага касцёлу, які знаходзіўся ў самым цэнтры горада на скрыжаванні сёняшніх вуліцаў Леніна і Камсамольскай. Некаторыя карыстальнікі знайшлі яшчэ фотаздымкі гэтага вялікага касцёлу.
Гэта фотаздымак з калекцыі Нямецка-рускага музея, які мы ўжо публікавалі. Фотаздымак зроблены ў 1941 годзе.
Гэта даваенны фотаздымак калі тут ужо працаваў ДОСААФ. Фотаздымак у свой час быў апублікаваны ў кнізе выдадзенай да юбілею Мінскага аддзялення чыгункі. Але ў кнізе касцёл памылкова атрыбутаваны як мінскі дом чыгуначнікаў.
А гэта фотаздымак з прыватнай калекцыі хутчэй за ўсё ўжо пасляваеннага часу ці зроблены пад час вайны.