Апавяшчальнік быў усталяваны за кошт райвыканкаму яшчэ ў 2012 годзе і да гэтае пары, на шчасце, не быў выкарыстаны па прызначэнні. Але раніцай 30 чысла маленькае прыстасаванне выканала сваю асноўную функцыю. Калі раздаўся звон апавяшчальніка пенсіянерка 1932 года нараджэння была дома. Пачуўшы сігнал яна сыйшла з дому і накіравалася да суседа, які і змог выклікаць пажарных. Пенсіянерка не пацярпела, аў доме аказалася пашкоджана частка маёмасці і сцяна каля якой стаяла лядоўня "Атлант". Папярэдне, менавіта з-за кароткага замыкання ў лядоўні пажар і адбыўся.
У гэты ж дзень яшчэ адзін пажар адбыўся ў Оршы па адрасе 1-ы завулак Дастаеўскага д.7. Тут загарэўся дом і сарай. У доме знішчаны дах, пашкоджаны столь, сцены і маёмасць у сараі знашчаны дах і пашкоджаны сцены. Пажар быў такі моцны, што пацярпеў і суседні дом - на ім пашкоджаная сайдзінгавая абіўка. Прычына пажару высвятляецца.