Самым актыўным рэгіёнам па святкаванні стала Ровенская вобласць. У Роўна з'явілася грамадская арганізацыя «Слава князёў Астрожскіх. Перемога пад Оршай». Гэтая ініцыятыва ўзяла на сябе частку работы па арганізацыі святочных мерапрыемстваў.
Асноўную інфармацыю па святкаванні Бітвы на Украіне можна цяпер пабачыць на запушчаным сайце "500-годдзя перамогі пад Оршай". Акрамя гістарычнай інфармацыі, біяграфіі Канстанціна астрожскага і папярэдняга раскладу мерапрыемстваў, на сайце ідзе он-лайн трансляцыя стварэння батальнага палатна "Перамога Княза Астрожскага ў бітве пад Оршай". Карціну стварае адзін з лепшых іконапісцаў Украіны Юрый Нікіцін.
На відэа: 5 канал пра карціну