У ноч з 26 па 27 ліпеня ў вёсцы Азярцы Талачынскага раёну на лецішчы якое належыць пенсіянерцы з Мінску адбыўся крадзёж. Злачынца сарваў навясны замок у доме і скраў мабільны тэлефон, ежу, алкаголь. У крадзяжы падазраецца мясцовы жыхар 1994 года нараджэння.
29 ліпеня ноччу побач з мястэчкам Высокае ДАІ затрымала мікрааўтобус Фольксваген. У мікрааўтобусе выявілі 4,1 тоны каляровых металаў без патрэбных дакумантаў. Аўтамабілем кіраваў непрацуючы жыхар Чашнікаў.
У мястэчку Асінторф супрацоўнікі мясцовага РАУС правялі вобшук у мясцовага жыхары. Пад час вобшуку быў знойдзены абрэз вінтоўкі Мосіна, калібра 7,62 (узор 1891 года).