Зводка МНС паведамляе пра трагічны пажар, які адбыўся днём 4 студзеня ў Талачыне. Хаця мужчына, які жыў у загарэўшымся доме не быў самотным, у момант трагедыі акрамя яго самога нікога ў хаце не было. Пажар заўважылі суседзі, дакладней не пажар, а дым які валіў з дому. Звонку полымя не назіралася, затое з-за гарэўшага пластыку ад пральнай машыны ды іншых бытавых прыбораў дым валіў густы і чорны.
Унутры дома ў ванным пакоі быз знойдзены абгарэўшы труп гаспадара дома 1982 года нараджэння.