Самыя значныя мерапрыемствы адбудуцца ў Роўна, Дубна, Астрог, Стараканстанцінаў. Самыя значныя мерапрыемствы пройдуць з 6 па 7 верасня, але ёсць і больш расцягнутыфя па часе мерапрыемствы.
У Роўна агульнагарадское святкаванне пачнецца 7 верасня а 10-00 з адкрыцця "Кірмашу майстроў", паралельна распачнецца кольны стол "Украінская ментальнасць, місія ды светапогляд вачамі творцаў (літаратары)". Адбудуцца ў гэты дзень дзве прэзентацыі: у абласным кразнаўчым музеі будзе прэзентавана карціна "Перамога пад Оршай" ды кнігаў Кацярыны Ліпы і Віргініюса Строля, а пазней пройдзе прэзентацыя "Альманаху валынскай кухні", разам з апошняй прэзентацыяй будзе ісці дэгустацыя ежы. Пасля абеду ў Роўна святочна адкрыюць мемарыяльны знак Канстанціну Астрожскаму, адбудзецца фінал турнуру па стральбе з лука. Вечарам распачнецца святочны дабрачынны канцэрт, які скончыцца вогненным шоў.
У Астрогу святкаванне пачнецца раніцай 6 верасня. Раніцай на замкавай гары горада распачнецца першы этап турнір па стральбе з луку. Па яго сканчэнні на цэнтральнай плошчы сустрэнуцца афіцыйныя дэлегацыі паслоў Польшы, Беларусі і Літвы. Амбасадары, гараджане і іншыя прысутныя ўскладуць кветкі па помніку князям Астрожскім. У краязнаўчым музеі пройдзе некалькі прэзентацыяў. Ва ўніверсітэце адбудзецца кольны стол экспертаў "Перамога пад Оршай ды сучасныя перспектывы балта-чарнаморскага альянсу". А вечарам на замкавай гары распачнецца вялікі фестываль АстрогSESSION. У вечаровую праграму будуць уключаны выставы,канцэрт этно-, джаз-, блюз-, фолк-музыкі, майстар-класы рамёстваў, кірмаш майстроў, кулінарныя дэгустацыі, інш.
У Дубна мерапрыемствы распачнуцца таксама 6 чысла а 10-00. Пачнецца яна адразу з канцэртнай праграмай пад назвай "Рэзедэнцыя князёў Астрожскіх" і адкрыцця выставы па выніках міжнароднага плэнэру мастакоў. Далей уся праграма будзе арыентавана на рэстаўрацыю побыту тых часоў: касцюмы, рамёствы, сярэднявечныя танцы, стральба з луку. Кульмінацыя рэканструкцыі - выступ лірнікаў і турнір "Кубак князёў Астрожскіх". Вечаровая праграма: Канцэрт абласной філармоніі з выкананнем твораў кампазітараў 16-17 стагоддзяў, дэгустацыя валынскай кухні, тэатральнае дзейства "Духі ды легенды Дубенскага замку"
Акрамя таго ў Стараканстанінаве запланаваныя адмысловыя школьныя ўрокі, кольныя сталы, мастацкія выставы, прэзентацыі фільмаў, ды шмат іншых мерапрыемстваў.