Культурная сталіца Беларусі - гэта рэспубліканскі праэкт для прэзентацыі рэгіёнаў. Такая практыка існуе і ў іншых краінах. Еўрасаюз вызначае, нават, культурную сталіцу Еўропы. І, канешне, стаць культурнай сталіцай Беларусі гэта даволі ганаровае званне. Але, нажаль, дае гэта мала магчымасцяў.
Пра малую колькасць магчымасцяў гаворыць хаця б тое, што культурную сталіцу на год абіраюць у сярэдзіне студзеня, то бок, сур'ёзна падрыхтавацца і распісаць бюджэты - часу малавата. Таму нейкіх прынцыповых зменаў у галіне культуры чакаць не даводзіцца. Але і сказаць, што гэта зусім не карысна таксама нельга. Статус культурнай сталіцы дае магчымаць пагллядзець на шматлікіх культурніцкіх дзеячаў з усёй рэспублікі, якіх на працягу года будуць прывозіць у наш горад.