Нядаўні рамонт Дому культуры ў Барані «моцна скрытыкаваны» ветрам. Па Беларусі пракаціліся моцныя завеі, не стала выключэннем і Аршаншчына. Ці то рамонт быў няякасным, ці то вецер сапраўды развіўся такой сілы, што сарваў дах з ДК. Здымкі здарэнне і апісанне гісторыі ад мясцовага жыхара апубліквала старонка Online Orsha.
У сваім допісе мясцовы жыхар паведаміў, што звяртаўся наконт працэсу рамонту да Дзяржкантролю, выказваў неразуменне, у прыватнасці, чаму старыя драўляныя дзверы, якія, на яго думку, прыгожа выглядалі, уласціва месцу, замянілі на пластыкавыя. І так далей. Цяпер дырэкцыя ДК мае прыдумаць, як вярнуць дах на месца якасна і надоўга.