12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Ахвяра рабаўнікоў — пенсіянер. Відэа

25.01.2022 12:57

1516 праглядаў, 0 каментароў

Рабаўнікі аказаліся жорсткімі, хаця шмат забраць не змаглі

Як паведамляе абластная міліцыя, двое рабаўнікоў ўварваліся ў дом 65-гадовага пенсіянера вечарам 24-га студзеня. У якім населеным пункце Аршанскага раёна гэта адбылося міліцыя не паведамляе. Мужчыны запатрабавалі, каб пенсіянер аддаў ім свае грошы і каштоўнасці. А сур’язнасць сваіх намераў падцвердзілі прымяненнем гвалту. Збівалі не толькі рукамі, але і падручнымі прадметамі. У прыватнасці ў ход пайшла табурэтка. Пенсіянер яўна не спяшаўся аддаваць грошы і тады адзін з рабаўнікоў схапіў сякеру і прыгразіў адрубіць ахвяры пальцы.

Усё што змаглі забраць злачынцы — 150 рублёў і прадукты харчавання. Затое напужаць пацярпелага змаглі моцна. Толькі раніцай паступіў званок у міліцыі. Набіраў нумар 102 сусед пацярпелага, які прыйшоў на раніцу яго адведаць.

Міліцыянты высветлілі куды пасля рабаўніцтва пайшлі зламыснікі і змаглі іх абодвух затрымаць. Імі аказаліся раней судзімыя мужчыны 31 і 46 гадоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ахвяра рабаўнікоў — пенсіянер. Відэа

Рабаўнікі аказаліся жорсткімі, хаця шмат забраць не змаглі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение