Пра гэта напісаў адзін з сайтаў, які ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім. Нагадем, што з раніцы па інтэрнэце актыўна распаўсюджвалася відэа на якім па вясковай дарозе ў суседнім Лёзненскім раёне едзе машына з прывязаным да яе целам мёртвага цялёнка. Голас за кадрам, яўна аўтар відэа, тлумачыць, што машына з цялёнкам выехала з фермы і калі яна выязжала цялёнак быў яшчэ жывы.
Іншую версія выказала Валянціна Курчава — выконваючая абавязкі начальніка сельгасфіліяла «Чкалаўскі». Па яе версіі, цялё нарадзілася мёртвым. Пасля ўскрыцця цела павінны былі завезці на могільнік. Каб не несці жывёлу на руках, ён прывязаў мерцвяка да фаркопа, а потым забыўся адвязаць і так выехаў на вясковую дарогу.
Гісторыя насамрэч унікальная. Але вынікі яе зусім не ўнікальныя для сёняшняй Беларусі: ветэрэнар быў пакараны пазбаўленнем прэміі, а на вяскоўца які зняў відэа падалі ў міліцыю за паклёп на прадпрыемства.