У першай палове дня 26 студзеня прахожыя заўважылі дым які валіць з другога паверха двухпавярховага дома ў Межава. Гарэла адна з кватэраў шматкватэрніка. Па меркаванні званіўшых у кватэры ў гэты момант магло знаходзіцца два чалавекі, а па колькасці дыма можна было здагадацца, што з жывых там не магло застацца нікога. Амаль так і атрымалася, толькі загінула не два, а адзін чалавек - 44-гадовы гаспадар кватэры.
Кватэра выгарэла цалкам. У ёй не засталося аніводнага пакоя, які б не ахапіў вагонь ці дым. Але найбольш пацярпеў ложак гаспадара кватэры. Гэта адразу наводзіць на думку, што прычына пажару - паленне ў ложку.