Паведамленне аб парушальніку паступіла ў Аршанскае РУУС уначы 31 студзеня. Паблізу вёскі Антонаўка на трасе «Віцебск-Гомель-мяжа Украіны» кіроўца «Фальксваген Гольф» праігнараваў неаднаразовыя патрабаванні ДАІ і паспрабаваў уцячы. Для спынення транспартнага сродку інспектары ДПС выкарыстоўвалі зброю.
За стырном знаходзіўся 33-гадовы жыхар вёскі Пугляі з візуальнымі прыкметамі ап'янення. Па выніках медыцынскага агляду канцэнтрацыя пары этылавага спірту ў выдыханым паветры склала больш за 2 праміле.
У адносінах да кіроўцы складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення.