Барыс Савельевіч Ласкін нарадзіўся 4 жніўня 1914 года ў Оршы. Родны дом Ласкіна знаходзіўся на уліцы Менскай. Слынны кінасцэнарыст, паэт, празаік, аўтар гумарыстычных апавяданняў і інтэрмедыяў. У 1935 годзе скончыў сцэнарны факультэт ВГІКа.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1938 годзе і тады ж упершыню выступіў у кіно - быў аўтарам тэкстаў песень у фільмах "Трактарысты", "Вялікае жыццё", "Дайце кнігу скаргаў", "Ноч над Белградам" і шэрагу навэл у Баявых кіназборніках.
Сцэнарыст такіх вядомых фільмаў, як:
1979 Кіеўскія сустрэчы (кінаальманах)
1979 Сямейная драма
1976 Апавяданні Марка Твэна (фільм-спектакль)
1973 Эфект Рамашкіна
1972 Апошнія дні Пампеі
1970 Песні мора | Cîntecele mării (Румынія, СССР)
1969 Стары знаёмы
1965 За гадзіну да спаткання (анімацыйны)
1965 Дайце кнігу скаргаў
1961 Цалкам сур'ёзна (кінаальманах)
1959 Не май сто рублёў ...
1958 Дзяўчына з гітарай
1956 Карнавальная ноч
1955 Любімая песня
1955 Вясновыя галасы
1954 Наваселле
1950 Дзядуля і ўнучак (анімацыйны)
1946 Цэнтр нападу
1943 Родныя берагі
1942 Швейк рыхтуецца да бою
1942 Музычны кіназборнік (кароткаметражны)
1942 Баявы кіназборнік № 11
1941 Баявы кіназборнік № 1
1940 Сын джыгіта (кароткаметражны)
1940 Звычайная справа (кароткаметражны)
1940 Любімыя героі (анімацыйны)
Памёр Барыс Ласкін 22 жніўня 1983 года ў Маскве. Пахаваны на Данскіх могілках у Маскве.
Знакамітыя песні на словы Барыса Ласкіна: