00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Культура

Будынак гатовы. Фота

06.05.2022 12:07

2969 праглядаў, 0 каментароў

Дастаткова хутка ў Оршы ўзведзены новы будынак музея Заслонава

Музей Заслонава быў створаны ў дастаткова гістарычным будынку - у доме былога святара. Маецца на ўвазе не канкрэтны чалавек, а так бы мовіць, службое жытло для святара, які служыў у прывакзальнай царкве. Будынак быў яшчэ да рэвалюцыйны і на момант знішчэння меў больш за сто гадоў.

Некалькі год таму будынак пацярпеў ад урагану - у яго быў пашкоджаны дах. І ўлады прынялі дастаткова спрэчнае рашэнне знесці стары дом. Музей жа па-сутнасці быў зачынены, а экспанаты перавезеныя. Пры гэтым на момант зносу будынка ва ўладаў не было нейкага варыянту што рабіць з музеем. Пазней пачалі з'яўляцца варыянты: была прапанова перанесці музей у будынак былога педкаледжу. Але дастатковая сспонсарская дапамога на рамонт і прыстасаванне будынка пад музеі не прыйшла, у тым ліку і з-за падзеяў 2020 года. А будынак прадалі пад гандлёвы цэнтар. Быў нават варыянт зрабіць новы музей у чыгуначным вагоне, што магло б быць дастаткова арыгінальна, але зноў выклікала б спрэчкі.

У выніку вырашылі аднаўляць сам будынак, быў створаны нават дабрачынны рахунак. Наколькі нам вядома, новы будынак усё ж такі будуецца за дзяржаўныя сродкі - на рахунак паступіла мала грошай.

Дастаткова хутка новы будынак на старым месцы ўзведзены. Сказаць, што музей вось-вось адчыніцца не магчыма. Зараз узведзены сцены, нават, усталяваныя кандыцыянеры, але работы да канца не дайшлі. Прапануем вам ацаніць знешні выгляд новага будынка музея Заслонава.


Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Будынак гатовы. Фота

Дастаткова хутка ў Оршы ўзведзены новы будынак музея Заслонава

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение