Апошні нумар часопіса Arche прысвечаны тэме "Архітэктурная спадчына: гісторыя разбурэнняў і рэканструкцый". Сярод аўтараў гэтага нумара ёсць і вядомы аршанскі краязнаўца Юрка Копцік. У нумары аршанец прадставіў артыкул "Архітэктурны ландшафт Оршы. Страты апошніх дзесяцігоддзяў".
На прэзентацыі выступяць Валер Булгакаў як рэдактар часопісу і Юрка Копцік. Акрамя апошняга нумару, на сустрэчы будуць прадстаўлены і іншыя нумары часопісу, а таксама вялікая падборка кнігаў па гісторыі.
Сустрэча адбудзецца заўтра 8 жніўня а 17-00 па адрасе вуліца Камсамольская, дом 16, кв. 4.