Аршанскі піўзавод — адно са старэйшых прадпрыемстваў горада, прынамсі яго некаторыя будынкі ўзведзеныя яшчэ ў
З іншага боку, ўладальнікі тэрыторыі прынялі дастаткова спрэчнае рашэнне — не ўпісваць новыя ўстановы ў старыя будынкі, а руйнаваць іх і будаваць на месцы ўжо новыя кавярні. Улічваючы старасць і даволі прыгожыя архітэктурныя рашэнні, гэтых будынкаў шкада. З іншага боку юрыдычна ўладальнікі маюць на гэта права — будынкі піўзавода не ахоўваюцца як помнікі і не лічацца каштоўнасцямі з пункту гледжання бюракратыі.
Не так даўно на тэрыторыі піўзавода быў знішчаны яшчэ адзін будынак. Шэрая вежа, якая была ў глыбіні комплекса была знішчана.