Як паведамляе прэс-служба МУС, мужчыну знайшлі толькі раніцай. Ужо пахаладзелае цела ляжала ва ўласным доме.
Следства хутка выйшла на падазраваную, ёй аказалася жыхарка Арэхаўска. Як высветлілася жанчына 5 жніўня а 21 гадзіне вечара была ў гэтым доме, дзе з гаспадаром адбылася сварка. У сварцы жанчына нанесла некалькі ўдараў пацярпеламу, а потым зрабіла яму колата-рэзаную рану грудной клеткі, што і стала прычынай смерці.