Хаця наш горад можна назваць не цыркавым, — свайго цырка няма, але яны яўна запатрабаваныя, бо прыезжыя шапіто традыцыйна выступаюць з аншлагамі — затое ў горадзе працуе цудоўная цыркавая студыя «Фантазёры». Студыя гэтая ўжо не першы раз атрымлівае важныя ўзнагароды. А на днях з Гомеля ў Оршу «Фантазёры» прывезлі дыплом першай ступені з фестывалю аматарскіх цыркавых калектываў. Да дыплому прыклладаўся і каштоўны прыз у 3.200 рублёў.
Трэба адзначыць, што з усіх прыехаўшых на міжнародны фестываль калектываў прызоў было толькі тры. І прыз Першай ступені можна лічыць другім месцам.
Нашая рэдакцыя далучаецца да віншаванняў калектыву з гэтай каштоўнай перамогай!