Павел Сідаровіч - мастак-графік, які сваё стаўленне да жыцця выказвае ў выглядзе плакатаў. Некалькі год таму ён праславіўся праэктам "Літаразнаўства" - выстава ў якой на кожную літару беларускай мовы быў зроблены свой плакат. "Літаразназства" праехала па ўсіх абласных цэнтрах і некаторых малых гарадах і ў кожным горадзе яна выклікала не малы рэзананс як для мастацкай выставы.
28-га чэрвеня Павел Сідаровіч адчыніць сваю персанальную выставу ў Санкт-Пецярбургу. Для мастака гэта першая персанальная выстава за мяжой.