Выступоўцаў было два - рэдактар часопісу Валер Булгакаў і аршанскі краязнаўца Юрка Копцік. Валер прэзентоўваў нумар на тэму "Архітэктурная спадчына. Гісторыя разбурэнняў і рэканструкцый", Юрка, як адзін з аўтараў гэтага нумару, распавёў пра свой артыкул на тэму стратаў у архітэктурнай спадчыне Оршы за апошнія дзесяцігоддзі.
Сустрэча цягнулася не звычайна доўга, з вялікай колькасцю пытанняў і адказаў. Прыводзім кароткае відэа з выступу Валера Булгакава пра прэзентоўваемы нумар часопісу.