Вечарам 24-га чысла на Раніцы на скрыжаванні перад лядовым палацам адбылася аварыя. Падобна на тое, што легкавы аўтамабіль рэзка затармазіў, а кіроўца мікрааўтобуса не паспеў гэтага зрабіць. У выніку пашкоджаны бампер мікрыка і пабітыя фары ў абодвух аўтамабіляў.
Легкавы аўтамабіль быў на расейскіх нумарах. Гэта як мінімум другая аварыя за прайшоўшы тыдзень з аўтамабілем на расейскіх нумарах.