У прайшоўшую пятніцу распачаўся суд над пяццю чалавекамі, якіх абвінавачваюць у змове з мэтай захопу ўлады. Чакалася, што суд будзе закрытым, але літаральна за пару гадзін стала вядома, што працэс усё ж такі будзе адкрытым. Таму інфармацыі з суда дастаткова мала.
На сёняшні дзень вядома, што асноўнай падставай для крымінальнага пераследу стала онлайн канферэнцыя дзе ўдзельнікі абмяркоўвалі гіпатэтычныя магчымасці развіцця сітуацыі ў жніўні-верасні 2020 года. Сярод магчымых варыянтаў гаварылася і тое, што магчымая сілавая ліквідацыя дыктатуры.
Таксама вядома, што Рыгор Кастусёў цялкам абвяргае абвінавачанне і тлумачыць гэта тым, што ўвогуле ўдзельнічаў у канферэнцыі толькі як слухач. Таксама вядома, што літаратурны крытык Аляксандар Фядута прызнаў віну часткова, але ў чым гэта заключаецца нам не вядома.