Мясцовыя жыхары заўважылі, што на пляцоўцы каля «Лядовай арэны» разабралі частку пліткі і капаюць зямлю. Відавочна пачалося новае будаўніцтва, але што ж там будзе? Тым больш плошча будаўніцтва невялікая.
Аказваецца, Орша, якой шмат гадоў не шанцавала з фантанамі атрымае свой чацьверты фантан. Менавіта пад яго і зроблена пляцоўка.