За месяц да святкавання 500-годдзя Бітвы пад Оршай суполка "Перамога пад Воршай - 500", якая існуе ў "Кантакце" распачала інтэрактыўную гульню "Паход на Воршу".
Ініцыятары гульні паведамляюць: Гатовы прайсці шляхам дзядоўскай вайсковай славы? Сабраць уласную харугву, атрымаць амуніцыю, і, ўрэшце, напраўду патрапіць на месца славутай бітвы і пазнаёміцца з прыгажосцю паўночна-ўсходняй часткі Вялікага княства, якое 500 гадоў таму нашыя продкі мужна баранілі ад навалы?
Далучайся да інтэрактыўнай гульні "Паход на Воршу"!
Усе актыўныя ўдзельнікі атрымаюць памятныя сувеніры, тузін шчасліўчыкаў выграе шыкоўныя скураныя бранзалеты з лагатыпам грамадскай кампаніі (на малюнку).
І, безумоўна, галоўны прыз - вандроўка па Аршанска-Віцебскаму краю, якая адбудзецца 6-7 верасня.
І хаця гульня ідзе пераважна ў інтэрнэце, дзеянні для ўдзелу ў ёй трэба рабіць даволі рэальныя.
Першы тур называецца "Паспалітае рушанне". Умовы першага тура: "разнесці вестку пра паспалітае рушанне па самым далёкім закуткам нашай інтэрнэт Радзімы (зрабіць парапост гэтага паведамлення) і запісацца ў войска (падабайка). Сярод глашатых у першым туры будзе разыграныя 5 бранзалетаў - як сярод самых эфектыўных (хто збярэ найбольш перапостаў гэтага паведамлення са сваёй старонцы), так і проста сярод шчасліўчыкаў (генератарам выпадковых лічбаў)."