У суботу вечарам на прыватным участку ў вёсцы Галошава Талачынскага раёну пагарэў сарай. Прычына пажару высвятляецца. Знішчаны дах, пашкоджана столь, маёмасць якая захоўвалася ў будынку, сцены.
У нядзелю таксама ў Талачынскім раёне на трасе М1 вечарам быў затрыманы жыхар Гродна 1990 года нараджэння. На сваім аўтамабіле "Форд-транзіт" ён перавозіў 890 паўлітровых бутэлек гарэлкі вытворчасці Расіі без адмысловых акцызных марак. Агульная сума гарэлкі ацэнена ў 52,8 мільёнаў беларускіх рублёў, уся прадукцыя канфіскавана, затрыманаму пагражае штраф.
У ноч з нядзелі на панядзелак а 00-59 па вуліцы Воз-ан-Влен у Оршы загарэўся аўтамабіль Додж-Караван 2004 года выпуска. Пашкоджаны маторны адсек. Прычына пажару высвятляецца.