Першая з іх - дакументальны фільм "Ня быць скотам". Яго зняла творчая група беларусаў з Літвы. Фільм расказвае пра работу на эміграцыі некалькіх правабаронцаў правабарончага цэнтру "Вясна", якія сталі двойчы бежанцамі. Спачатку з-за пераследу яны мусілі выехаць з Беларусі ва Ўкраіну, а потым вайна іх выгнала ў Літву. Сярод галоўных герояў аршанец Ігар Казмерчак. Яшчэ адзін герой фільма - Алег Іваноў, якога 9 жніўня 2020 года ў Оршы міліцыянты збілі так, што ён знаходзіўся на мяжы смерці. Выратаваць жыццё дапамагла "Вясна" і латвійская дзяржава.
А другая прэм'ера адбудзецца на нашым канале а 20-00. Чарговае "Прыватнае меркаванне" сёння выкажа новы спікер Ігар Станкевіч. Не забывайцеся паглядзець і калі яшчэ не падпісаліся, то падпішыцеся на наш канал. Лайкі, каментары і рэпосты таксама вітаюцца.