У суседняй Украіне існуе ютуб-канал «Історія без міфів», на якім разбіраюць розныя падзеі ўкраінскай і сусветнай гісторыі. На ім было некалькі выпускаў, прысвечаных Беларусі, а цяпер, як прымеркавана пад 8 верасня, выйшла і відэа пра Бітву пад Воршай.
У роліку аўтары распавядаюць пра абставіны бітвы, вайскавода Канстанціна Aстрожскага, стаўленне Масковіі да ўласных жаўнераў і камандзіраў, якія трапілі ў палон. Праводзяцца пэўныя паралелі з цяперашняй вайной Расеі супраць Украіны.
Aсобным блокам у відэа ідзе гісторыя сімвалічнай магілы Канстанціна Aстрожскага, якую падарвалі савецкія дыверсанты пасля акупацыі Кіева нацыстамі. У найноўшы час надгробак аднавілі.
Бітва пад Воршай мела велізарнае значэньне для Вялікага княства Літоўскага і ў наогул адбіцці маскоўскай агрэсіі. Гэта падкрэслівае і калектыў гісторыкаў, які працуе над стварэннем ютуб-каналу, дзе выйшаў ролік.
Больш за тое, аўтары прызналіся, што збіраюцца зняць асобнае відэа пра жыццё самога Канстанціна Aстрожскага, калі відэа набярэ больш за 20 тысяч падабаек.