На гэты раз Аршанскія «Фантазёры» ездзілі на харэаграфічны фестываль «Сожскі карагод» у Гомель. Чаму нашыя цыркачы ездзілі на харэаграфічны фестываль? Бо ў гэтым годзе у рамках фестывалю дададзена намінацыя цыркавога мастацтва, якая адразу ж стала міжнароднай. У цыркавой чатсцы фестывалю выступілі канкурсанты з Таджыкістана, Казахстана, Арменія, Расіі і, канешне, Беларусі.
Пры такой міжнароднай канкурэнцыі, аршанцы падцвердзілі свой статус аднаго з лепшых калектываў краіны. Дыплом першай ступені атрымалі расейцы з горада Зарэчны і народны цырк з Гомеля. Другую ступень атрымаў калектыў з Мазыра. А нашыя занялі вярнуліся з дыпломам трэцяй ступені.