У рок-кавярні ў цэнтры распачалася дабрачынная выстава ў падтрымку бадзяжных жывёлаў. Выстава сабрала фотаздымкі розных аўтараз і рознай тэматыкі. Але пад час выставы плануецца і шэраг сустрэчаў. На адкрыцці сабраліся зооабаронцы, якія і сталі ініцыятарам мерапрыемства, а сёння 4 кастрычніка адбудзецца сустрэча з ветэрэнарам, які пракансультуе любога ахвотнага па сваёй тэме.
Прапануем вам фотарэпартаж з адкрыцця выставы.