15:00

+6

2 м/с

1008 гПа

18:00

+6

2 м/с

1008 гПа

21:00

+5

2 м/с

1008 гПа

00:00

+5

1 м/с

1008 гПа

03:00

+3

1 м/с

1008 гПа

Орша, Культура

Што ў Оршы з турызмам?

14.08.2014 17:59

3284 прагляду, 2 каментара

Кампанія "Будзьма" зладзіла публічную дыскусію на тэму развіцця турызма ў Оршы

Гэта першая сустрэча на гэтую тэму, якая праходзіла публічна і сабрала не толькі людзей, што непасрэдна звязаныя з турызмам, але і ўсіх зацікаўленых.

Мерапрыемства праходзіла ў фармаце ток-шоў з прэзентацыямі, спікерамі, дыскусіямі і спрэчкамі. Напачатку ток-шоў госці з Мінску закранулі некалькі пытанняў пра стэрэатып "крымінальнай Оршы", які існуе вакол нашага гораду. Гэты стэрэатып нярэдка ўсплываў на працягу ўсёй размовы. Па вялікім рахунку, стэрэатып такі сапраўды ёсць, але ён ужо не мае сапраўдных падставаў для існавання - злачыннасць у Оршы ніжэй, чым у Мінску і многіх рэгіянальных гарадах.

Першым спікерам на сустрэчы выступіў Алесь Шутаў, які распавёў пра турыстычную інфраструктуру рэгіёна. Менавіта спадар Алесь першым агучыў меркаванне, што, не звачаючы на добрую інфраструктуру і ўсе магчымасці для прыёму гасцей, турыстаў у горадзе не так шмат, каб выкарыстаць на 100% гэтыя магчымасці. Большасць турыстаў у Оршы не праводзяць больш за суткі, а гасцінічныя нумары бываюць запоўнены цалкам толькі ў час правядзення вялікіх мерапрыемстваў (напрыклад, Славянскі базар) у іншых гарадах. На думку Шутава, звязана гэта з тым, што Орша не стварыла канцэпцыю пазіцыявання сябе як горада прывабнага для турыстаў.

Другім спікерам стала Алена Загарэльская, якая распавяла пра помнікі Оршы, выдзеліўшы паміж імі тыя, якія найбольш цікавяць турыстаў. У яе выступе былі адзначаны некалькі праблемаў: недастатковая колькасць маршрутаў як па горадзе, так і маршрутаў Орша-суседнія гарады і цікавыя вёскі. Некаторыя ідэі новых маршрутаў пачалі вымалёўвацца прама пад час дыскусіі.

Апошнім спікерам стаў Ігар Казмерчак. Ягоная тэма размовы - падзейны турызм. Было адзначана, што Орша мела некаторыя мерапрыемствы, якія былі паспяховымі для прыцягнення турыстаў, але сёння тыя мерапрыемствы, якія ёсць, прыцягваюць мала гасцей, хаця і ёсць патэнцыял для развіцця. Большую частку свайго выступу Казмерчак прысвяціў абмеркаванню магчымасці стварэння новых падзеяў, цікавых для турыстаў. У прыватнасці была прагаворана магчымасць развіцця "Тыдня Караткевіча" як паўнавартаснага турыстычнага прадукту, "фестываль дранікаў" як свабодная ніша для кулінарнага турызму, "фестываль Шансону" як магчымасці выкарыстаць стэрэатып крымінальнага гораду. Варта адзначыць, што фестываль шансону выклікаў мінімум інтарэсу прысутных.

Па выніках сустрэчы складзены спіс праблемаў і папярэднія магчымыя варыянты іх вырашэнні для далейшых абмеркаванняў і выпрацоўкі паўнавартасных турыстычных прадуктаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Што ў Оршы з турызмам?

Кампанія "Будзьма" зладзіла публічную дыскусію на тэму развіцця турызма ў Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение