00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Грамадства

Аршанцаў затрымалі ў Мінску

17.10.2022 13:08

2232 прагляду, 0 каментароў

У пачатку мінулага тыдня ў сталіцы затрыманыя пара з Оршы, зараз яны на Акрэсціна

Гаворка ідзе пра Марыю Яшчанка і ейнага хлопца Рамана Цыганкова. Абодва яны з Оршы, але жывуць доўгі час у Мінску. Затрымалі іх у пачатку мінулага тыдня і праз некаторы час з'явілася відэа з затрымання. На відэа бачна, як у кватэру дзе яны жылі ламаюць дзверы з дапамогай ламоў. А потым СОБР у бронекамізэльках урываецца ў памяшканне. ВІдавочна, што і на хлопца, і на дзяўчыну аказваўся як мінімум псіхалагічны ціск, бо калі яны на відэа прызнаюцца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, выгляд у іх стрэсавы.

Наколькі нам вядома, адразу пасля затрымання абодвух асудзілі на 14 сутак, але мы не ведаем па якім артыкуле. Таксама вядома, што ў час адміністратыўнага пакарання на іх распачалі крымінальную справу. Па якім артыкуле таксама не вядома. І Марыя, і Раман маюць хранічныя захворванні, але пакуль ні лекі, ні нават цёплыя рэчы ім перадаць не далі. Знаходзяцца затрыманыя ў Мінску на Акрэсціна.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанцаў затрымалі ў Мінску

У пачатку мінулага тыдня ў сталіцы затрыманыя пара з Оршы, зараз яны на Акрэсціна

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение