У Лондане ў Скарынскім музем адкрылася выстава «Няскораныя». Гэта часовая выстава.
Як напісаў у фэйсбуку Аляксей Ластоўскі, імпульсам да стварэння выставы стала перадача музею турэмнай вопраткі Наталлі Хершэ.
«Тут адразу ж згадалася, што адзін з галоўных экспанатаў музея — лагерная роба Ларысы Геніюш. Таму напрошавалася зрабіць выставу пра турму і зняволенне, як пастаяннае выпрабаванне для беларускага нацыянальнага руху».
Карысным досведам стала супраца з віленскім беларускім музеем Луцкевічаў, адкуль прывезлі экспанаты пра турэмны лёс віленскіх беларусаў.
«Калі падумаць, то мала хто з беларускіх дзеячоў пазбег турмы і лагероў, а многія і загінулі ў сталінскіх чыстках. Час мінае, а вось пагроза зняволення як была і застаецца. Чорная хмара так і не абмінае наш край», — піша спадар Ластоўскі.
Наталля Хершэ адна з палітычных вязняў рэжыму Лукашэнкі, якую выпусцілі на волю, і яна вярнулася ў Швейцарыю, дзе стала жыла апошнія 10 гадоў. Яна адмыслова прыехала ў Беларусь на пратэсты 2020 году, каб адстойваць права Беларусі на дэмакратыю.