21:00

+10

4 м/с

993 гПа

00:00

+7

4 м/с

995 гПа

03:00

+5

3 м/с

995 гПа

06:00

+5

3 м/с

994 гПа

09:00

+6

6 м/с

993 гПа

Беларусь, Культура

Памёр аўтар аршанскага Леніна

24.10.2022 08:21

1227 праглядаў, 0 каментароў

Пайшоў з жыцця скульптар, які стварыў помнік Леніну ў Воршы.

23 кастрычніка 2022 года на 91-м годзе пайшоў з жыцця ў знакаміты беларускі скульптар, сябра секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Генадзь Ільіч Мурамцаў, паведаміў Беларускі саюз мастакоў.

Мастак вя­до­мы ў кра­іне як ску­льп­тар-ма­ну­мен­та­ліст, аўтар по­мні­каў Кан­стан­ці­ну За­сло­на­ву з рэ­ль­ефнай па­ўфі­гу­рай Ге­роя на бе­тон­ным бло­ку (на скры­жа­ван­ні да­рог Менск — Мас­ква і Ворша — Ві­цебск) і кам­са­мо­ль­цам-пад­по­льш­чы­кам па­сёл­ка Асін­торф Дуб­ро­вен­ска­га ра­ёна, са­вец­кім сал­да­там — вы­зва­лі­це­лям По­ла­цка ў г.По­ла­цку і мар­ша­лу Ге­рою Са­вец­ка­га Са­юза, бе­ла­ру­су Ва­сі­лю Са­ка­лоў­ска­му у г.Грод­на. Ён — аўтар і апош­ня­га ў Бе­ла­ру­сі помні­ка Ле­ні­ну на цэн­тра­ль­най плош­чы Воршы (1987).

Асоб­ная ста­рон­ка — шмат­лі­кія ме­ма­ры­яль­ныя дош­кі, ся­род якіх па­мят­ныя дош­кі ў го­нар Андрэя Бем­бе­ля на сён­няш­нім бу­дын­ку Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, дзе ка­лі­сь­ці жыў і пра­ца­ваў мэтр ску­льп­ту­ры, і — Пят­ру Ма­шэ­ра­ву на бу­дын­ку Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та яго імя, так­са­ма — дош­кі ў па­мяць пі­сь­мен­ні­ка Іва­на Ме­ле­жа і кам­па­зі­та­ра Мі­ка­лая Чур­кі­на.

Парт­рэ­ты Ві­то­ль­да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, Яўге­на Ча­ма­ду­ра­ва, За­іра Азгу­ра, Вік­та­ра Гра­мы­кі, Ва­сі­ля Ша­ран­го­ві­ча, Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча, Янкі Ку­па­лы, Арка­дзя Ку­ля­шо­ва, Сяр­гея Дзяр­гая, Мі­ха­іла Ка­зін­ца, ба­ць­кі і ма­ці; цыкл жа­но­чых воб­ра­заў, ство­ра­ныя ў роз­ныя га­ды, па­чы­на­ючы з кан­ца 1950-х, да­юць яркае ўяў­лен­не аб не­звы­чай­ным плас­тыч­ным та­лен­це мас­та­ка.

Генадзь Мурамцаў нарадзіўся 18 лістапада 1931 года ў сям'і опернага спевака Ільі Аляксеевіча Мурамцава, заслужанага артыста БССР (1901—1968). Жыў у Менску з 1936 г., у гады ІІ сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі разам з сям'ёй быў у эвакуацыі ў Маскве, Куйбышаве, Горкім, Каўрове. Сям’я вярнулася ў Менск у жніўні 1944.

Першапачатковую мастацкую адукацыю Генадзь Мурамцаў адтрымаў у студыі Менскага Дома піянераў пад кіраўніцтвам Сяргея Каткова ў 1939 г., потым у студыі Дома афіцэраў, далей у Доме народнай творчасці ў Мікалая Тарасікава. Вучыўся ў Менскай мастацкай вучэльні (1947—1952) у Андрэя Бембеля, Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Ільі Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (Ленінград, 1952—1958) у Міхаіла Керзіна, Васіля Сакалова, Ігара Крастоўскага, Генадзя Епіфанава. Дыплом — жаночая фігура «Ураджай».

Выкладаў у Менскім мастацкай вучэльні (1958—1961), Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з 1961 (дацэнт з 1977).

Лаўрэат прэміі Ленінскага Камсамола Беларусі (1967). Член Саюза мастакоў БССР з 1961 (секцыі скульптуры).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Памёр аўтар аршанскага Леніна

Пайшоў з жыцця скульптар, які стварыў помнік Леніну ў Воршы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение