Традыцыйна на чарговы дзень народзінаў як у Оршы, так і ў іншых рэгіёнах і краінах праводзіцца шмат мерапрыемстваў прысвечаных пісьменніку. Мерапрыемствы праходзяць нават за мяжой і, бачна, у гэтым годзе, улічваючы вялікія маштабы эміграцыі, за мяжой яны пройдуць з размахам.
Аршанскае святкаванне па добрай традыцыі выглядае як цэлы тыдзень Караткевіча. Кожны дзень праходзяць нейкія, праўда не масавыя, мерапрыемствы. Цэнтрам святкавання, лагічна, становіцца музей Караткевіча. З найбольш заўважных мерапрыемстваў у на малой радзіме Уладзіміра сямёнавіча можна адзначыць адкрыццё новай мемарыяльнай шыльды на СШ №3 (з якой атрымаўся невялікі канфуз) і мітынг памяці каля помніка ў парку "Казачная краіна".
Па меры паступлення інфармацыі з іншых рэгіёнаў мы будзем публікаваць інфармацыю пра святкаванні па-за Оршай.