Гісторык Віктар Сцяпанаў выдаў новую кнігу пра наш горад "Ръша, Орша, Ворша". Ужо само па сабе з'яўленне такой кнігі - значная падзея. Падобныя выданні ў Оршы не выходзілі крайне даўно, гаворка можа ісці пра дзесяцігоддзе, калі не больш. Таму нават калі б аўтар пераказаў ужо вядомыя факты, гэта было б важна, бо нагадала б нешта даўно забытае з часоў паўнавартасных краязнаўчых канферэнцый.
Але ж кніга каштоўная не толькі самім фактам выдання, але і зместам. Тут горад разлядаецца не як цэнтар рэгіёну, а як асобная важная адзінка. Як наш горад развіваецца менавіта як горад. Што знаходзілася ў камунальнай (лічы агульнай) уласнасці, як была арганізаваная сістэма кіравання горадам у розныя часы і якія змены ці адсутнасць зменаў прынесла Магдэбурскае права. Аналіз гэтых пытанняў каштоўнасць кнігі выводзіць увогуле на агульнарэспубліканскі ўзровень.
Асобна можна адзначыць цікавы раздзел кнігі пра канфесійную сітуацыю ў горадзе. Аўтар апісвае чаму праваслаўе ў выніку прайграе не толькі каталіцызму. але і маладой яшчэ пратэстантскай канфесіі.