12:00

-1

5 м/с

1009 гПа

15:00

-2

4 м/с

1009 гПа

18:00

-2

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1008 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

Орша, Культура

Як купіць кнігу

26.12.2022 13:35

2173 прагляду, 0 каментароў

Кніжку «Рьша, Орша, Ворша» Віктара Сцяпанава можна набыць непасрэдна ў аўтара. Продаж дабрачынны — для перавыдання кнігі

Дадзім слова самому аўтару кнігі:

"Для ўсіх, каго цікавіць беларуская гісторыя, хачу прапанаваць сваю кнігу пра гісторыю горада Воршы, ад старажытнасці да сярэдзіны XIX стагоддзя. Мушу адзначыць, што ў кнізе маецца не толькі пералік больш альбо менш вядомых фактаў, але і апісанне працэсу паступовага нараджэння і ўсталявання гарадской грамады як асновы, з якой пазней вырасла і на падставе якой сфарміравалася сучаснае еўрапейскае грамадства. Я паспрабаваў больш падрабязна паказаць працэс пераўтварэння памежнага ўмацавання ў складанае і шматаблічнае сацыяльнае ўтварэнне, развіццё якога на пэўным этапе пачало падпарадкоўвацца сваім унутраным эканамічным і сацыяльным законам, а з другога боку, стала асновай развіцця ў глыбіні традыцыйнага феадальнага грамадства пачаткаў новай буржуазнай цывілізацыі, у тым ліку сучаснай дэмакратыі і рэспубліканскай формы кіравання.

Таксама я хацеў асобна адзначыць значэнне ў развіцці горада агульнаеўрапейскіх працэсаў, у прыватнасці, Рэфармацыі і Контррэфармацыі, а таксама спецыфічны беларускі характар міжканфесійнай палемікі, які дазваляў абысціся без звычайных для той эпохі праяў масавага гвалту, але спрыяў развіццю кнігадрукавання і мастацтва. Кніга ўтрымлівае мае спробы паразважаць над лёсам роднага горада, і ацаніць тыя выпрабаванні, якія давялося яму перажыць, і згадаць тых людзей, чые ўчынкі адбіліся на ягонай гісторыі.

Цяпер, пакуль пішу гэтыя радкі, я поўнай меры ўсведамляю, наколькі недсканалым стаўся вынік у параўнанні з маімі сур'ёзнымі намерамі, і мушу спадзявацца толькі на тое, што лёс дазволіць мне з часам выправіць усе хібы і дасягнуць большай дасканаласці ў апісанні гісторыі роднага горада.

У выніку пэўных роздумаў і разважанняў я вызначыў кошт кнігі ў 20 рублёў. Заплаціць гэтыя грошы можна будзе ў якасці накладных выдаткаў, разам з коштам перасылкі, падчас атрымання дасланай мной кнігі на пошце. Кнігу я буду дасылаць на паштовы адрас, які будзе пазначаны ў адпаведным лісце-заяўцы. Такія лісты-заяўкі можна будзе дасылаць на адрас электроннай пошты [email protected] "

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як купіць кнігу

Кніжку «Рьша, Орша, Ворша» Віктара Сцяпанава можна набыць непасрэдна ў аўтара. Продаж дабрачынны — для перавыдання кнігі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение