Настольная гульня распрацавана арт-студыяй "Pras" а ўсё дэталі створаныя паводле гістарычных дакумантаў. Сярод такіх элементаў і само гульнявое поле з выявамі тагачасных селішчаў і замкаў, гульнявыя фігуркі ў выглядзе кавалерыі, артылерыі і пяхоты ды іншыя гульнявыя элементы. Удзельнічаць можа парная колькасць гульцоў, але не больш за 6 чалавек. Кідаючы кубікі гульцы рухаюцца па гульнявым полі і выконваюць заданні запісаныя на адпаведных картках.
У продаж гульня паступіць у верасні, а першая прэзентацыя плануецца 8 верасня ў мінскай кнігарні Логвінаў. Праўда, ужо зараз прымаюцца папярэднія замовы на набыццё гульні праз сайт Сымбаль.