15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

03:00

-4

4 м/с

993 гПа

Орша, Культура

Бард на сутках

29.01.2023 12:56

1423 прагляду, 0 каментароў

Вядомы аршанскі бард Андрэй Мельнікаў затрыманы сілавікамі.

Вядомы бард Андрэй Мельнікаў, сям’я, жыццё і творчасць якога ўва многім звязаныя з Воршай, затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары. Нейкі час сваякі шукалі спадара Андрэя, бо ён знік. Увечары 28 студзеня стала вядома, што барда затрымалі сілавікі.

Па якім абвінавачанні — невядома, але неафіцыйныя крыніцы гавораць, што ў фармулёўцы лукашэнкавы сілавікі напісалі «дробнае хуліганства».

Як напісаў сын Андрэя Мельнікава Марцін, сваякам пра затрыманне нічога ў міліцыі не сказалі, больш за тое — нават прынялі заяву аб знікненні чалавека.

Выканаўца і аўтар шэрагу славутых патрыятычных беларускіх песень будзе знаходзіцца ў ІЧУ Менскага раёну да 5 лютага.

Мельнікаў у 90-я гады стаяў ля вытокаў бардаўскага фестывалю «Аршанская бітва», выпусціў шэраг музычных альбоомаў, напісаў некалькі песень пра Воршу, у якой правёў нямала часу, даў сотні выступаў на фестывалях і канцэртах як у Беларусі, так і за мяжой. З’яўляецца адным з найбольш знакамітых і запатрабаваных беларускіх бардаў сучаснасці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Бард на сутках

Вядомы аршанскі бард Андрэй Мельнікаў затрыманы сілавікамі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение