Лідэр гурта "Палац" 8 верасьня пакажа адмысловую праграму, прысвечаную 500-годдзю перамогі пад Оршай. Праграма завецца "500 год". Музыка скарыстаў у ёй напрацоўкі, зробленыя ў час працы над фольк-мюзіклам "Возера", так і не паказаным. А таксама фрагменты спеваў, запісаных у экспедыцыях ды зусім новыя музычныя прыдумкі. "Хацелася ўшанаваць такую значную дату нашай гісторыі і зрабіць нешта зусім нечаканае, нават для сябе самога. Так і зьявілася ідэя праграмы ў стылістыцы фольк-хаўсу", — распавёў Алег Хаменка парталу Tuzin.fm.
Прэм’ера адбудзецца 8 верасня ў менскім клубе "Графіці". У межах вечарыны выступіць з сваім сэтам адзін з найлепшых электроншчыкаў краіны — Diamos Roll, заснавальнік гурту CherryVata. Квіткі на імпрэзу будуць каштаваць сімвалічна — 49 500 рублёў. Плануецца, што праект "500 год" пабачыць свет у падарункавым CD-варыянце абмежаваным накладам.