Сяржук - ураджэнец нашага рэгіёна, які праславіўся далёка за межамі Беларусі. Зараз ён - як і сотні тысяч беларусаў - у палітычнай эміграцыі ў ЗША. Але ж і там музыка працягвае сваю культурніцкую ды асветніцкую дзейнасць. Рэгулярна для дыяспары і амераканцаў ён праводзіць беларускія фальклорныя святы, выступае з канцэртамі і робіць лекцыі пра беларускую фальклорную музычную традыцыю.
Супольна з беларусамі Канады на днях Доўгушаў запісаў цікавае відэа ў якім прадэманстраваў некалькі беларускіх традыцыйных інструмантаў. Улічваючы, што па Беларусі з лекцыямі і выступамі Сяржук не ездзіць ужо вельмі даўно, нам таксама можа быць цікава гэтае відэа. Прапануем яго вашай увазе.