Азарт, ўсмешкі і проста добры настрой ў дажджлівае надвор'е забяспечыў удзельнікам гульні аматарскі турнір па нардах, арганізаваны моладзевым грамадскім аб'яднаннем "Звяз" і Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
На першы раз удзельнікаў сабралася не вельмі шмат, але гэта не зрабіла турнір менш цікавым. Кожны ўдзельнік сыграў па адной партыі з усімі гульцамі. У фінал выйшлі двое з аднолькавым колькасць перамог. У выніку было вырашана дадаткова зрабіць фінал да дзвюх перамог. У выніку чаго вызначыўся бясспрэчны пераможца Валерый Іўчанка, другое месца заняў Дзмітрый Лексаков, трэцяе - Аляксандр Марозаў і чацвёртае - Канстанцін Анташкевіч.
Усе чатыры пераможцы ў якасці прызоў атрымалі кнігу Анатоля Тараса "Орша. 8 верасня 1514 г.", USB-флэш-назапашвальнікі, з розным аб'ёмам памяці ў залежнасці ад месца, а таксама набор нардаў і дыплом.
На працягу ўсяго турніру для ўдзельнікаў і гледачоў гучалі аўтарскія песні і кавер-версіі вядомых хітоў ад Арцёма Гарбачэўскага і Уладзіслава Лепяшынскага. Па заканчэнні гульні музыкі далі невялікі канцэрт.