Скажам праўду: фільмаў па Караткевічу знята не мала, але ж якасць іх не высокая - танныя бюджэты, сстарэлыя (ужо тады) тэхналогіі, выразаныя моманты. Гэтыя фільмы могуць зацікавіць гледача сюжэтам, але пасля гэтых прагляду хутчэй захочацца прачытаць раман, чым яшчэ раз перагледзець той жа фільм. Хаця, канешне, гэта суб'ектыўна.
Але хутка мы зможам пабачыць абнаўленне фільмаграфіі Караткевіча. Расейскі рэжысёр Кірыл Кузін распачаў працу над новым варыянтам "Чорнага замку Альшанскага". Не варта чакаць, што фільм яскрава (у стылі Караткевіча) пакажа культуру Беларусі - ён здымаецца расейцамі для расейцаў, з расейкім рэжысёрам і акторамі. Тым меньш, фільм зможа паказаць нашую класіку ў сучаснай інтэрпрэтацыі, што, хутчэй, карысна ждля папулярызацыі творчасці вядомага аршанца.
Сяргей Кузін як рэжысёр найбольш праславіўся фільмам "Самый лучший фильм" спрэчная камедыя з удзелам Гарыка Харламава. Сярод іншых работаў: "Шестандцать+", "Лондонград. Знай наших" і г.д.