У ноч з 25-га на 26-е жніўня пажар у жылым доме адбыўся па 1-му Камунальнаму завулку. Пажарам знішчаны дах дома. Прычына пажару высвятляецца.
Без прыгодаў не абыйшлася і наступная ноч з 26-га на 27-е жніўня. У вёсцы Марковічы таксама загарэўся жылы дом. Тут пажарам знішчаны сарай, а ў самім доме згарэў дах, столь, маёмасць і пашкоджаны сцены. Прычына пажару таксама пакуль не вядомая.