18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Дзе знайшлі Вадзіма

23.06.2023 09:45

1023 прагляду, 0 каментароў

Аказваецца зніклы хлопчык здзейсніў падвойны пабег з дому

Васьмігадовы Вадзім, якога ўчора шукалі ў Барані не адрозніваецца ідэальнымі паводзінамі. У школе ён дастаткова задзірысты і хуліганісты пацанёнак, хаця па свойму добры. Зразумела, што калі дзіцёнак збягае з дому, то вінаваты не толькі сам дзіцёнак. І, сапраўды, Вадзім сыйшоў з дому пасля канфлікту з бацькамі.

Далей распавядаем гісторыю паводле дзяржаўнай інфармацыйнай агенцыі БелТА. Аказваецца, Вадзім сыйшоў з дому не ў 8 раніцы 22 чэрвеня, а за дзень да таго. 20 чэрвеня малы пасварыўся з сям’ёй сыйшоў ад іх, дабраўся да Оршы і сеў у цягнік да Віцебску. Самотнага малога заўважылі і здалі ў міліцыю. З абласнога цэнтру Вадзім вярнуўся ў суправаджэнні і быў перададзены бацькам. Але на гэтым гісторыя не скончылася. У 8 раніцы наступнага дня ён зноў сыйшоў з дому і тады бацькі звярнуліся ў міліцыю.

На шчасце, ужо праз некалькі гадзін дзіцёнка знайшлі. На гэты раз далёка збегчы ён не паспеў — яго знайшлі ў прыватным сектары роднай Барані.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзе знайшлі Вадзіма

Аказваецца зніклы хлопчык здзейсніў падвойны пабег з дому

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение