Цяпер мяжу, на кантроль якой дзесяцігоддзямі плявалі, чым стварылі там паток наркотыкаў, пачалі ахоўваць па сур'ёзнаму. У прыватнасці, на пераходзе Рудня, які знаходзіцца ў суседнім Лёзненскім раёне на трасе Смаленск-Віцебск, цяпер выкарыстоўваюць для аховы службовых сабакаў. Пакуль не вядома, каб сабакі паспрыялі спыненню наркотыкаў, але пэўную карысць для памежнікаў зверы ўжо прынеслі.
Пра гэта паведамляе адзін з сайтаў ,які прызнаны экстрэмісцкім, таму не можам яго называць. Па іх інфармацыі, 21-га чэрвеня з дапмогай сабакаў правяралі аўтамабілі і ў адной з легкавушак пад заднім сядзеннем у схованцы была знойдзена жанчына. Яна грамадзянка не названай краіны СНД і спрабавала не легальна прайсці мяжу без патрэбных дакумантаў.
У другім выпадку, які адбыўся ў той жа дзень, сабаку давялося натравіць на чалавека, які пешкам спрабаваў абыйсці кантрольныя пункты мяжы. Гэта заўважылі і каб злавіць мужчыну, натравілі сабаку на парушальніка. Жывёла спыніла яго сваімі не самымі прыемнымі метадамі. Абодва парушальнікі атрымалі адміністратыўкі і былі дэпартаваныя за мяжу краіны.