Сёняшняя зводка МНС паведамляе пра пажар тарфянікаў у суседнім Сененскім раёне. Падрабязнасцяў не паведамляецца, проста канстатацыя факт, не паведамляецца нават дзе канкрэтна ў раёне распачаўся пажар. У Оршы таксама пакуль не адчуваецца ўплыву гэтага пажару. Можна дадаць, што ў апошнія дні пажары тарфянікаў распачаліся не толькі ў нашым рэгіёне. Пазаўчора пажар тарфянікаў зафіксавалі ў Бешанковічскім раёне, а ўчора акрамя Сененскага раёна тарфянік загарэўся яшчэ і ў Міёрскім раёне.
Відавочна, што пакуль ратавальнікі спраўляюцца з гэтымі пажарамі, але каварнасць тарфяных пажараў у тым, што складана ацаніць іх рэальныя маштабы. Часта торф выгарае не на паверхні, в ў глыбіні і такія пажары тушыць вельмі складана.