Пра здарэнне ратавальнікам паведамілі медыкі, калі днём 8 ліпеня ў бальніцу яго прывезла хуткая дапамога. Медыкі канстатавалі ў хлопчыка апёкі 40% цела, а ратавальнікі высветлілі, што апёкі ён атрымаў ад адкрытага вагню.
Усё адбылося ў вёсцы Тарчылава дзе хлопчык, яго сястра і маці былі на лецішчы. Каб прыгатаваць ежу, магчыма, пасмажыць шашлыкі мама распаліла вогнішча. У тым што адбывалася далей, вінаваціць жанчыну не магчыма, бо не магчыма быць пастаянна з дзецьмі і кантраляваць іх. Дык вось, пакуль мама страціла пільнасць хлопчык паспеў прыдумаць новую забаву. Ён збегаў у хату і ўзяў бутэлечку з бензінам. Вагонь і бензін, што можа быць весялей! Але нагадаем, што была яшчэ і сястрычка. А звычайна калі адзін дзіцёнак пачынае рабіць дзіч, то іншыя адразу ж імкнуцца яму дапамагчы і сястрычка дапамагала зрабіць гэты дзень яшчэ весялей.
Хлопчык трымаў бензін у руках, а дзевачка выцягнула з вагню палачку і гаручым канцом суванула яе ў вогненебяспечную вадкасць.